Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 Бабінск

 

 

   

 Вёска ў Лаздунскім сельсавеце.

3 XVII ст. маёнтак Бабінск у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. 1,7 дыма, уласнасць Едзятовіча. У 2-й палове XIX ст. вёска і маёнтак у Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 39 рэвізскіх душ, 4 былыя дваровыя душы, у складзе маёнтка Бабінск памешчыцы Рымашэўскай. У 1897 г. у вёсцы 29 двароў, 204 жыхары, у маёнтку 2 двары, 34 жыхары (належаў Кулікоўскаму). У 1905 г. 169 жыхароў, 152 дзесяціны зямлі, у фальварку 34 жыхары, 262 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 33 двары, 204 жыхары. У 1921 — 1939 гг. вёска і фальварак у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 33 двары, 167 жыхароў, у фальварку 2 двары, 8 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска і былы фальварак (48 двароў, 311 жыхары) у Лаздунскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічала пачатковая школа. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Ф.Э.Дзяржынскага. Пазней у калгасе імя С.М.Кірава. У 1970 г. 151 жыхар. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 22 двары, 44 жыхары.

 

 

 

 
        Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 летающая рыба летающие рыбы летающая рыба купить игрушка летающая рыба

разработка alfas 2006

Наши друзья Виртуальная Ивьевщина Международный Клуб фамилии Гецевич